Хочацца выказацца з мінімумам візуальнага шуму

Стварылі віртуальны мастацкі альбом калекцыі касцёла Святога Міхала Арханёла ў Навагрудку. Больш за 100 палотнаў, гравюр, скульптур, інсталяцый сучасных беларускіх мастакоў.

У асноўным, працы перадаюць натхненне ад Навагрудка, мясцовай прыроды, гістарычных падзей, сакральных таямніц у пошуках веры. І, канешне, уражанні ад самога касцёла, якому ў 2024 годзе споўнілася 400 гадоў. Наогул, мастацтва ўплывае і на ландшафтны дызайн на тэрыторыі былога сярэднявечнага дамініканскага кляштара, а на двары месціцца сучасны артэфакт – калона ў імя Святога Міхала Арханёла. Віртуальны мастацкі альбом вырашылі зрабіць з “мінімумам візуальнага шуму”, з гісторыямі мастакоў і спасылкамі на іх творчасць.

Imgur Imgur

Чаму вырашылі стварыць альбом

Некаторыя мастацкія працы можа ўбачыць кожны наведвальнік касцёла Святога Міхаіла Арханёла. Напрыклад, абразы Пятра і Паўла знаходзяцца ў нішах алтара (аўтар – гарадзенскі мастак Сяргей Грыневіч), гістарычныя гравюры – у крыпце (аўтар – мінскі графік Павел Татарнікаў). Але ж большасць калекцыі, сярод якой – вобразы Святога Даменіка, Святога Фамы Аквінская (аўтар копіі, гарадзенскі мастак Аляксандр Балдакоў), пакутніц сясцёр- назарэтанак – захоўваюцца ў Доме пілігрыма пры касцёле. Каб яго наведаць і ўбачыць карціны, патрэбна папярэдняя замова.

Imgur

У віртуальную калекцыю увайшлі творы, зробленыя ў Навагрудку на пленэрах і не толькі. Таксама вырашылі распавесці пра мастакоў, пра іх натхненне, паказаць тыя цуд, святло і каштоўнасці, што ўкладзены ў сюжэты. Адкрыць для ўсіх вялікую калекцыю, за якую вялікі дзякуй мастакам, вернікам і мецэнатам.

"Наша мэта – вярнуцца да вытокаў, да гісторыі і да людзей, якія гэтую гісторыю стваралі." Ксёндз Юры, пробашч касцёла Святога Міхала Арханёла ў Навагрудку.

У 2021-м годзе фактычна скончыўся рамонт у самым храме і ў Доме пілігрыма, і трэба было напоўніць гэтыя вялікія лакацыі. Мы выбралі мастацкія творы, каб паказваць, прасоўваць беларускіх мастакоў, фарміраваць нагледжанасць. Каб вернікі разумелі і ведалі сучасныя творы. Вельмі важна таксама вярнуцца да вытокаў, да гісторыі і да людзей, якія гэтую гісторыю стваралі.

Спачатку нас цікавілі такіе тэмы, як хараство Навагрудка, яго наваколля, архітэктуры. Такім чынам, першыя 24 працы былі пра прыгажосць гэтага месца. Потым у калекцыі з’явіліся партрэты сясцёр-назарэтанак, расстраляных немцамі ў час Вялікай Айчыннай вайны. Драматычная гісторыя ўвасобілася ў 12-і вобразах манахінь-пакутніц, святароў і хлопчыка Алеся, які, менавіта, капаў ім магілу і таксама загінуў.

Imgur

Наступная мэта нашых пошукаў – сам дамініканскі кляштар, 400-гадовы юбілей касцёла святога Міхала Арханёла, сам Міхал Арханёл – нябесны заступнік Навагрудка. Яшчэ адзін мастацкі аб’ект – калона святога Міхала Арханёла з’явілася побач з касцёлам у 2021-годзе. Яна падкрэслівае значнасць Святога Міхала Арханёла як заступніка для людзей, абаронцу і захавальніка Навагрудка. Калона стала адмысловай інтранізацыяй (уваходжаннем на пасад) Святога Арханёла Міхаіла над Беларуссю. Гэтым чынам мы запрашаем святога дапамагчы нам, абараніць ад зла, заступіцца за наш край.

Калона зроблена з харвацкага пясчаніка, фігура арханёла – з кампазітнага матэрыялу. Вышыня калоны ад падмурка да ляза мяча – 9.5 метраў. Праектаваў калону архітэктар Аляксей Яроменка, скульптар – Вадзім Мацкевіч.

Гравюра "Theatrum orbis terrarium circa Navagradak. Аnno 1654."

Imgur

Выгляд міра зямного з ваколіцы Наваградка. У год 1654. Гістарычная рэканструкцыя сярэднявечнай гравюры, твор мастака Паўла Татарнікава, знаходзіцца ў 400-гадовай крыпце.

Павел Татарникаў: Твор прысвечаны 400-годдзю заснавання Дамініканскага кляштара ў Наваградку. Для выявы выбраны перыяд блізкі па часе да гэтай падзеі — сярэдзіна 17 ст. Гэта спроба намаляваць выгляд Замка і Места Наваградскага пад абаронай яго Патрона-заступніка — Св. Архангела Міхаіла. Стылістычна малюнак пераймае падабенства старажытных мапаў. Як было прынята ў тагачастнай традыцыі — па-перыметры аркуша мапы размяшчаўся абавязковы антураж. Гэта былі ня толькі абрамляючыя ўпрыгожыванні. Элементы антуражу грунтаваліся на Біблейскім разуменні існавання Сусвету і паказвалі іх сэнс. Па баках выявы мы бачым сімволіку духоўнай і свецкай уладаў. Вобразы Прэсвятой Тройцы , Еўхарыстыі , Св. Укрыжавання, сімвалічныя выявы асвечанай Царквой улады — партрэты каралёў і імператараў. Гетыя восі таксама пазначаныя подпісамі геаграфічнага і фізічнага парадку. Бакі Свету — поўнач, поўдзень , захад , усход. Стыхіі Зямлі — агонь , вада , вецер , зямля . Па кутах гэтая выява абапіраецца на вобразы прапаведанага сярод людзей Слова Божага, гэта сімвалы чатырох Евангелістаў — Бык , Анёл , Сокал , Леў і імёны сыноў Ноя, як сімвалы народаў Свету — Сім , Хам , Афет і згубленыя (невядомыя) народы. Зверху сярод гербаў ваяводстваў, разам з Наваградскім - выявы сімвалаў улады - стаячыя на Прэстолах Еўхарыстычны Пацір ( кубак) і Кароны- Ціары.

Даведацца больш пра Паўла Татарнікава можна тут (opens new window) і тут: "Гэта была відавочна, што я не перастану гуляць у салдацікі" (opens new window)

“Няхай мяне міне гэтая чара”, Аляксандр Сакалоў, мастак-скульптар, Мінск.

Описание первого изображения Описание второго изображения
Описание первого изображения Описание второго изображения

Скульптура “Чара” – увасабленне, інтэрпрэтацыя евангельскага малення Хрыста аб чары падчас гефсіемскай малітвы: “Няхай мяне міне чара сія” (дакладна: Ойча! калі б Ты меў ласку пранесці чару гэтую міма Мяне; зрэшты, не Мая воля, але Твая хай будзе»). Насамрэч, гэта знак прызначэння, наколькі мы не ўладныя над лёсам. І што мы самі можам змяніць у жыцці, – лічыць мастак.

Даведацца больш пра Аляксандра Сакалова можна тут (opens new window)

“Можа быць, не цалкам загінем, не растварымся ўсё ж..." Валянціна Шоба, мастачка, Гродна.

У калекцыі касцёла – некалькі прац Валянціны Шоба, напісаных у розныя гады, часцей за ўсё па вясне. Усе яны злучаны нябачным прыцягненнем месца, “каларытам яго ідэйнага гучання”. – Мяне нешта кліча сюды, аўра Вітаўта, уласныя ўспаміны. Прыязджаю аддаўна, проста таму, што мне патрэбна. Раблю на аснове натуры, якая за вокнамі, і менавіта яна спрабуе знайсці і перадаць мне сваю тэму. І гэта цудоўна. Я чую тут голас гісторыі, не ў кожнам горадзе так адбываецца. Пакуль чую.

Описание первого изображения Описание второго изображения

Амаль містычныя падзеі здарыліся, калі Валянціна атрымала прапанову напісаць манахінь- назарэтанак. Але ж мастачка ніколі не працуе на замову. – Я не магла пісаць партрэты. Але падчас выпадковай размовы даведалася, што ў манахінь была малітва, сапраўдны гімн. І без усялякага папярэджання на мяне звалілася сапраўднае бачанне, што трэба. Яны самі пагрукаліся: пачынай, малюй. Атрымалася такая расстрэльная сцяна з тэкстам і 12-ю жаночымі вобразамі. Вось так з’явілася “Малітва”. Апошняя праца, якую набылі ў гэтым годзе,“Пясочны гадзіннік”. Плынь часу, пясчынка, якую заўтра садзьме. Спачатку застануцца руіны, потым і яны сплывуць.

Описание первого изображения Описание второго изображения

Цягам часу ўсё праходзіць, час – гэта стыхія . Яна змятае ўсё на сваім шляху, разбурае муры, замкі, у пустэчу выцякаюць каралі, лёсы раствараюцца ў гнілой шэрай багне. Тут разбурылі, там пабудавалі, але ж няхай бы яно стаяла. Няхай непрывабнае, як старая вежа, але ж захавалася б цудоўнае дыханне жыцця.

Imgur

Больш пра Валянціну Шобу можна даведацца тут (opens new window)

“Сітуацыя Укрыжавання праходзіць праз усю гісторыю мастацтва, але я ўклаў у сюжэт свой погляд адлюстравання падзей.” Сяргей Грыневіч, мастак, Гродна.

У калекцыі касцёла святога Міхаіла Арханёла знаходзіцца некалькі прац Сяргея Грыневіча, дзве з якіх можна пабачыць у бакавых нішах алтара – абразы апосталаў Пятра і Паўла. Абразы асвяціў 12 красавіка 2025 года Часовы павераны Ватыкана ў Беларусі монсеньёр Кшыштаф Серока. Палотны вышынёй каля 4-х метраў выкананы з захаваннем кананічных традыцый. Апостал Пётр трымае ключы ад нябеснага царства і скрутак – сімвал яго пасланняў да людзей. Апостал Павел трымае меч (знак сваёй смерці як пакутніка і сімвал духоўнай зброі воіна) і кнігу – словам сваім Пётр адваяваў у цемры душы грэшнікаў.

Описание первого изображения Описание второго изображения

Не скажу, што сябе стрымліваў, тым не менш, працы кананічна вытрыманыя. Гэтыя біблейскія вобразы сотні разоў увасабляліся ў мастацтве, шмат візуальных матэрыялаў. Мне падабаліся дзве скульптуры ў Рыме перад саборам Пятра і Паўла, сюжэт я пераняў адтуль. Але гэта цалкам аўтарскі твор: некалькі разоў прыязджаў да касцёла, каб натхніцца, злавіць маштаб, фігуры, колер, доўга рыхтаваўся” , – распавёў Сяргей Грыневіч.

Описание первого изображения Описание второго изображения

"Сітуацыя Укрыжавання праходзіць праз усю гісторыю мастацтва, але я ўклаў у сюжэт свой погляд адлюстравання падзей".

Описание первого изображения Описание второго изображения

"Таямніца споведзі таксама прысутнічае. Розныя дзяўчыны, розныя колеры, толькі змяняюцца твары, але гэта вобразы рэальных людзей."

Больш пра Сяргея Грыневіча можна даведацца тут (opens new window) і тут: Часам патыліца больш красамоўная, чым твар (opens new window)

Аляксандр Балдакоў, мастак. Гродна. Працы Аляксандра Балдакова – сёння сталі візітнай карткай касцёла і дамініканскага кляштара.

Описание первого изображения Описание второго изображения
Описание первого изображения Описание второго изображения
Описание первого изображения Описание второго изображения

Больш пра Аляксандра Балдакова можна даведацца тут (opens new window), і тут: Сюда надо приходить поправлять изрешеченное биополе, і тут: Арт проект Luminarium (opens new window)

“Калі была ў Навагрудку апошні раз, у небе анёлы ляталі”. Ніна Чураба, мастачка, Гродна.

"Навагрудак – вельмі атмасферны горад, тут лунае дух даўніны. Раптам адчуваеш, што нехта за табой стаіць, а павернешся – няма нікога. Калі я ўпершыню пайшла шпацыраваць, душа трымцела ад розных невялічкіх закуточкаў, вулачак. Калі дайшла да гары, яна мяне моцна ўразіла. Шукала краявід, знайшла сваё месца ў нізінцы. Насупраць – дом, які прадаецца. У старых будынках ёсць нейкі цуд, яны нясуць у сабе адвечны жыццёвы кантраст. Усё далікатна, як у жыцці чалавека, так і там, дзе жыве Бог. Вось такі кантраст – гэта вечны духоўны стан. Люблю хадзіць па горадзе, як толькі сонейка ўстае. Вясной вельмі цікавае было неба. Над касцёламі анёлы ляталі. Вось ён, арханёл Міхал, вось рука і меч. Адчуваю, што менавіта ён бароніць гэты горад. І дабро пераможа, інакш нічога не будзе. Адчуваю таксама, што чалавеку трэба перамагчы зло самому, яно ёсць у кожным з нас, але патрэбна ўдасканальвацца".

Описание первого изображения Описание второго изображения

Больш пра Ніну Чураба можна даведацца тут (opens new window)

“Хочацца выказацца з мінімумам візуальнага шуму”. Вера Каўзановіч, мастачка, графік, Вілейка.

"У Навагрудку я не ўпершыню. Была неаднаразова. Першае, што натхняе – ландшафт горада, адметнасці краявідаў і дастаткова адметная спадчына. Можна бясконца чэрпаць вобразы, сюжэты, спрабаваць сучаснае супаставіць з гісторыяй, што стваралася тут. Гэта немагчыма не чапляць, і я, увогуле, спрабую адкрыць гэты аспект: вельмі моцны культ продкаў, пытанні духоўнай спадчыны. Лаканічнасць для мяне вельмі характэрна. Я спрабую прыбраць лішняе ў кампазіцыі не для асэнсавання дэталей, а для абагульнення выразаў. Мне патрэбна знайсці тую пляму, якая перадае танальнасць. Лініі – праваднікі ў псіхічны стан мастака. Я доўга думаю і хутка пішу".

Описание первого изображения Описание второго изображения

Не бачу сэнсу фатаграфічна перадаваць краявід, імкнуся перадаваць не прадметнае падабенства, а эмацыйны стан. Эмоцыі, якія выклікае сам аб’ект. Наваградак – гэта целы свет, куды можна вяртацца і кожны раз з іншага боку глядзець. Напрыклад, зараз мяне ўсхвалявалі курганы, могілкі. Не чакала, што будзе так шмат думак. Альбо адзіны насып у Беларусі ў гонар адной асобы. Хочацца выказацца ў вобразных праявах. Хочацца выказацца з мінімумам візуальнага шуму, у прастаце ёсць усё, што неабходна ў жыцці".

Imgur Imgur

Больш пра Веру Каўзановіч можна даведацца тут (opens new window)

“Сімвалы – гэта заўсёды найперш інтэлектуальная праца”. Кацярына Коўзусь, мастачка, Мінск.

"Вялікая частка прац у Навагрудку – палёт фантазіі на рэлігійную тэму. Перш за ўсё хацелася маляваць сімвалы, галоўны вобраз для асэнсавання – гэта Міхал Арханёл, а другі – канешне, сабака з паходняй domini canes (сапраўдны сімвал ордэна дамініканцаў). Сімвалы – гэта заўсёды найперш інтэлектуальная праца, у якой аб’ядноўваюцца і ўяўленне аб гэтым месцы, і веды, і як тут увогуле ўсё пабудавана."

Описание первого изображения Описание второго изображения Описаниетретьего изображения

Больш пра Кацярыну Коўзусь можна даведацца тут (opens new window)

“Чапляюся за рэшткі ўражанняў, фрагменты і дэталі, якія натхнілі”. Ангеліна Вашчанка, мастачка, Мінск.

"Вечар, арган, драўляны Езус са згубленымі часткамі. Падрапаны, фактурны – жывы. Магутны гук, музыка з цемры. Вежа Навагрудская. Курганы, дзе з мінулага засталіся быццам толькі карані дрэваў, такія вялікія, моцныя, што можна ўвогуле ўпасці. Для мяне асобная тэма – натхніцца ад знаходжання ў гэтым месцы, ад таго, што я бачу, чую, вычапіць моманты, звязаць гэта ўсё".

Описание первого изображения Описание второго изображения
Описание первого изображения Описание второго изображения

Больш пра Ангеліну Вашчанка можна даведацца тут (opens new window)

“Тры цвікі з адваротнага боку крыжа - вось так мы і дайшлі да пакут”. Канстанцін Вашчанка, мастак, дызайнер. Мінск.

"З мінулага ў працах для мяне актуальны мінімалістычны дызайнерскі падыход, каб чыста ідэя была. Так, горад увасабляецца ў лініях, лініі складаюць камертон, асобную музыку гэтага месца. Мяне аддаўна зачапіла тэма Passion, Пакуты Хрыстовыя. І тут у хрысціанстве – шмат варыянтаў. Тры цвікі з адваротнага боку крыжа – вось мы і дайшлі да пакут. Цалкам, Навагрудак – маё месца сілы, люблю тут бываць, і гэты светлы, барочны касцёл святога Міхала Арханёла – блізкі, цёплы".

Описание первого изображения Описание второго изображения
Описание первого изображения Описание второго изображения

Больш пра Канстанціна Вашчанка можна даведацца [тут]

“Хочацца злавіць гэтую сувязь рэчаіснасці і сэнсу”. Кірыл Орсік, мастак-графік. Мінск.

"Навагрудак – горад невыпадковы для мяне, найперш звязаны з духоўнасцю. Уражваюць, асабліва ў красавіку, краявіды – кантрасныя чорныя вясновыя ствалы дрэў разам з яркай зелянінай на ўзгорках. Я тут амаль фізічна адчуваю, як Арханёл Міхаіл бароніць ад непрыемнасцей і зла, ад жыццёвых чорных хмар. Ён прысутнічае паўсюль у горадзе. Усе мы – пад яго крыламі. І хочацца злавіць сувязь рэчаіснасці і асэнсаванасці гэтага месца, адлюстраваць, перадаць у выяве".

Imgur

Больш пра Кірыла Орсіка можна даведацца тут (opens new window)

“Мне цікава знаходзіць унікальныя рэчы, якія датычаць унікальнага месца”. Васіль Пяшкун, мастак, працуе ў жанры пейзажу, Мінск.

У калекцыі касцёла святога Арханёла Міхаіла знаходзяцца некалькі краявідаў Васіля Пяшкуна. Усе яны звязаны з Навагрудкам, яго наваколлем і аб’ектамі.

Мне цікава шукаць і знаходзіць унікальныя рэчы, якія датычаць унікальнага месца. Гэта можа быць нават стары бэз альбо плот у двары каларытнай трушчобы. У Навагрудку даволі часта можна сустрэць маляўнічыя закінутыя хаты. Шмат старых разбудоў, ламачча, нейкіх будынкаў, лямусаў. Але скрозь іх бачыш старыя муры, замкі, касцёлы, цэрквы. Тут вельмі цікавая архітэктура: на адзін метр – вялікая канцэнтрацыя помнікаў. Гэта натхняе. Далёка не трэба хадзіць, каб знайсці маляўнічае. З іншага боку, мне цікава пісаць архітэктуру. У мяне не бывае краявідаў без дамкоў, а дарога заўсёды вядзе праз вёску. Будынкі далучаюць рытмы. Хочацца дакладных ліній, бо што рабіць з сонцам? Яно заўсёды жоўтае, з якога ракурсу яго не бяры.

Описание первого изображения Описание второго изображения

Больш пра Васіля Пешкуна можна даведацца тут (opens new window)

Мае галоўныя натхняльнікі – форма, рытмы і колеры. У Навагрудку гэтага дастаткова. Ганна Сілівончык, мастачка, ілюстратарка.

"Мае галоўныя натхняльнікі – форма, рытмы і колеры. У Навагрудку гэтага дастаткова. Мяне заўсёды радуюць і вабяць небанальныя сюжэты , калі няўмела намаляваныя, недарэчна злепленыя вобразы, парушэнне прапорцый выклікае ўсмешку і больш эмоцый, чым ідэальна правільна зробленае мастацтва. Мне захацелася пагуляць з памерамі і перспектывай, каб распавесці біблейскую гісторыю. Дадаць эмоцыю ў выразах, дадаць клішэ, напрыклад, воблачка, як арэлі ў дзіцячай кнізе. Было цікава і незвычайна прачуць рэлігійную тэму. Так атрымалася “Троіца”. "

Описание первого изображения Описание второго изображения

Больш пра Ганну Сілівончык можна даведацца тут (opens new window) і тут: «Дыши через раз. Через рот. Чересчур.» (opens new window)

"Вырашыла зрабіць нешта жыццесцвярджальнае.” Марыя Пяшкун, мастачка, Мінск.

“Мне падабаецца назіраць за людзьмі. Таксама натхняюся атмасферай асяроддзя. У Навагрудку намалявала Святога Міхала Арханёла. Рыцар з мячом – вобраз баявога арханёла, абаронцы. Вырашыла зрабіць нешта жыццесцвярджальнае”.

Imgur

Больш пра Марыю Пяшкун можна даведацца тут (opens new window)

“Малітва аб дажджы”. Ягор Коткін, мастак, ландшафтны дызайнер, Гродна.

"У карціне зашыфравана калектыўная просьба - малітва аб дажджы. Адзінае пазітыўнае дзеянне закручвае Сусвет, выклікае дождж. У мінулым годзе была вялікая засуха, усе маліліся, і я маліўся."

Imgur

Больш пра Ягора Коткіна можна даведацца тут (opens new window) і тут: Ловит эмоции, как бездомных собак… (opens new window)

“Мне падабаецца рамантыка беларускіх мястэчак”. Кастусь Качан, мастак, Навагрудак/

Кастусь Качан працуе ў жанрах нацюрморта, пейзажу. На сваёй малой радзіме, у Навагрудку, адчыніў прыватную галерэю мастацтва з уласнай майстэрняй, якая стала адной з самых знакамітых мясцін горада. У калекцыі касцёла Святога Міхаіла Арханёла некалькі твораў Кастуся Качана - гэта краявіды Навагрудка і наваколля. Больш за тое, мастак стаяў у вытокаў стварэння касцёльнай галерэі, дзякуючы яму і сёння пашыраецца кола аўтараў.

Imgur

Больш пра Кастуся Качана можна даведацца тут (opens new window)

Унутры краявіда Сяргей Рымашэўскі, мастак, Гродна.

Здаецца, ты ўжо там, унутры краявіда, глядзіш з узгорка на жоўтую траву, белы храм, шэрыя аблокі, чапляешся за дрэвы і слупы. Просты пейзаж, стрыманы каларыт. А ўнізе, нібы вёсачка з зялёнымі хатамі, Навагрудак. Сяргей Рымашэўскі больш вядомы як аўтар бясконцай зачараванай серыі дзіцячых і жаночых партрэтаў, нібы з казачнай краіны, але Навагрудат натхніў на краявіды.

Описание первого изображения Описание второго изображения

Больш пра Сяргея Рымашэўскага можна даведацца тут (opens new window)

Алесь Суша, мастак-пейзажыст. Мінск.

Працы Алеся Сушы перадаюць выразныя вобразы беларускіх ландшафтаў, зменлівы стан прыроды, эмоцыі выклікае іх ціхая прыгажосць. Напластаванне мазкоў, колераў, аб’ектаў перарастае ў пачуццё месца.

Описание первого изображения Описание второго изображения

"Віктар Сагановіч, мастак, Пінск.

Описание первого изображения Описание второго изображения

Больш пра Віктара Сагановіча можна даведацца тут (opens new window)

Ілюзіі ў фрагментах. Анатоль Мелехавец, мастак, Брэст.

Нібы Навагрудак ператварыўся ў мазаіку, нібы глядзіш на горад праз калейдаскоп. Можна бясконца круціць кола, разглядаць ілюзіі, змяніць колеры і формы, складаць іх у фрагменты ўласнага асэнсавання. Так успрымаецца творчасць Анатоля Мелехаўца. Цікавы факт: каб намаляваць 20 вялікіх прац для выставы “Тры дрэвы”, мастак напісаў больш за 700 эцюдаў.

Описание первого изображения Описание второго изображения
!

Больш пра мастака даведаецеся тут (opens new window)

Філасофія цішыні. Аляксандр Грышкевіч, мастак-пейзажыст, Мінск.

"Пра мастацкія творы Аляксандра Грышкевіча пішуць, што ён пераўтварае рэчаіснае ў ідэальнае, але мне гэта бачыцца сапраўдным, родным беларускім пейзажам”,– цалкам згодныя з выказваннем пра творчасць гэтага мастака. Між тым, да нас грукаецца вясна.

Описание первого изображения Описание второго изображения

Больш пра Аляксандра Грышкевіча даведаецеся тут (opens new window)

Знак бясконцасці. Кацярына Сумарава, мастачка, Мінск.

Агульны фон прац Кацярыны Сумаравай – бясконцы, цякучы шэраг абстракцый, дзе пачуцці хаваюцца ў перапады колераў і падаўжаюць шлях. Шлях, які вядзе да таямніц горада, таямніц сэрца. Сутыкаецца з думкамі і падзеямі вакол самой Кацярыны. Нездарма мастачка лічыць: “Мае карціны – гэта мой эмацыйны стан, праз фільтры настрою, праз медытацыю, за якімі часта стаяць адносіны, успаміны, рэшткі сноў, дэталі існуючага”.

Описание первого изображения Описание второго изображения

Больш пра Кацярыну Сумараву даведаецеся тут (opens new window)

“Сэнс – у звыклых усім рэчах”. Дар’я Сумарава-Копач, мастачка. Мінск.

Што адрознівае мастака ад звычайнага чалавека? Мастакі часта валодаюць больш вострым і адчувальным успрыманнем навакольнага свету. Яны бачаць дэталі, якія застаюцца незаўважанымі для большасці людзей, адзначаюць прыгажосць і сэнс у звыклых усім рэчах. Яны ўмеюць бачыць колеры і формы, увасабляць убачанае ў сваіх працах.”

Працы Дар’і для касцёла Святога Міхаіла Арханёла – нібы лёгкае веснавое паветра, якое завітала ў пусты храм. Нібы ціхутка стаіш у куточку старога касцёла, а міма плыве святочнае шэсце з харугвамі. Ці не, не шэсце, а нябесны Крыжовы шлях, дзе моц – у дабрыні і прабачэнні.

Описание первого изображения Описание второго изображения

Больш пра Дар'ю Сумараву-Копач даведаецеся тут (opens new window)

“Ёсць музыка глыбінь, і цвердзі, і нябёс”. Рыгор Сітніца, мастак – графік, паэт.

Описание первого изображения Описание второго изображения
Гэтыя аб’екты на Замкавай гары ў Навагрудку добра вядомыя, прынамсі, кожны іх бачыў, хто тут быў. Гэта атракцыйны зялёны дом з высокім ганкам і драўлянымі калонамі, а вежы навагрудскія – яшчэ ў тым стане, як былі раней, адкрытыя, без муроў.

Кветкі, Дрэвы, Рэчы – таксама партрэты. Таццяна Патворава, мастачка, Брэст.

Описание первого изображения Описание второго изображения
“Размяшчэнне “на поўны рост” надае маім аб’ектам важнасці, дае магчымасць напісаць несамавітую палявую кветку з усімі дробнымі дэталямі, глыбей раскрыць яе прыгажосць, паказаць буйным планам, зрабіць яе галоўным героем карціны”, – лічыць Таццяна Патворава.

Андрэй Басалыга, мастак-графік, Мінск.

Описание первого изображения Описание второго изображения
"Не абмяжоўваю сябе ў тэхніках – усё залежыць ад ідэі. У першую чаргу мяне цікавіць чалавек і сістэма светабудовы",– лічыць Андрэй Басалыга.

Больш пра Андрэя Басалыгу можна даведацца тут (opens new window)

Вольга Гардзіёнак-Кірэева, мастачка-ілюстратарка, Мінск.

Настрой падсілкоўвае ювелірная дакладнасць сюжэту і выканання.

Imgur

Больш пра Вольгу Гардзіёнак-Кірэеву можна даведацца тут (opens new window)

Вольга Нікішына, мастачка, графік, ілюстратарка, Мінск.

Экспрэсіўнасць выявы дасягаецца чорна-белым кантрастам ламаных ліній, тэксты на старонках фаліянтаў паглыбляюць адчуванне часу.

Imgur Imgur Imgur

Больш пра Вольгу Нікішыну можна даведацца тут (opens new window)

Яшчэ працы.

Раіса Сіплевіч, Васіль Мартынчук, Аляксандр Грышкевич, Ігар Гардзіёнак

Описание первого изображения Описание второго изображения
Описание первого изображения Описание второго изображения
Працяг абавязкова будзе, бо калекцыя папаўняецца новымі творамі беларускіх сучасных мастакоў

Праверка тэкста - Вікторыя Янчэўская, рэпетытарка па беларускай мове, за што ёй вялікі дзякуй. Больш даведацца пра Вікторыю можна тут (opens new window)

mamgrodno, 2025.

Telegram
Ⓒ MAM Grodno