Трэба спаць ў кусціках, абгарнуцца ў ільняную коўдрачку і глядзець на ліхтарыкі з нейкага афрыканскага сухавею
гарадзенская дызайнерка Ірына Процка пра інтэр’ер з пункту гледжання мастацтва і модных накірункаў, што сёння мастхэв у будоўлі, як спалучыць цяжкі люкс, гучныя імёны з магчымасцямі беларусаў
Кожны рок Ірына бывае на вялікіх выставах у Мілане і Парыжу, каб не праглядзець трэнды і актуальнасці. Даведаліся, што сёння мастхэв у дызайну і будоўлі, як спалучыць цяжкі люкс, гучныя імёны з магчымасцямі беларусаў.
"Каб быць актуальным, трэба разглядваць інтэр’ер як асабістае аўтарства, з пункту гледжання мастацтва, у ім павінна быць мастацкая ідэя. Гэта менавіта тваё адкрыццё, тваё вынаходніцтва. А ўжо метад, як ты будзеш гэта рабіць: іронія, кіч, поп-арт – гэта сродкі"– гаворыць Ірына.
Калі штучнае побач, інтэлектуальны, аўтарскі дызайн можна зрабіць сціплымі сродкамі
"Вось глядзіце – мой здабытак. Гэты цуд зрабіла беларуская бабуля. Сучаснае мастацтва мае бэкграўнд, гэта рэч з гісторыяй. Дызайнерам грэх скардзіцца. У нас ёсць свая спадчына, і трэба ёй карыстацца. Яна існуе і ў вялікім аб’ёме. Зараз папулярна мэбля 60-х, шмат чаго хаваецца ў старых кватэрах. Там нават муры з гісторыяй. Яны жывуць, у іх ёсць душа. Трэба паказаць характар і падкрэсліць яго. Гэта зрабіць магчыма пры любым бюджэце. Тым больш, што рэальна патрапіце ў мэйнстрым. У трэндзе рэчы з бэкграўндам. Таксама ён ёсць і ў сучасным мастацтве. Ён дадае новы кампанент нацыянальнаму.
У свеце існуе шэраг выстаў, дзе ты павінен быць, гэта вельмі карысна. Там, насамрэч, можна пабачыць не толькі трэнды, але ж, што актуальна. Можна вылучыць сусветную тэндэнцыю, куды рухаецца дызайн, – гаворыць Ірына.
У Мілане на SALONE DEL MOBILE, праходзіць ў красавіку, грунтуюцца зоркі прамысловага дызайну, фабрыкі і брэнды. На гэтай выставе больш афіцыйная трэндінгавая экспазіцыя, разумееш, хто прадае прадукт дызайнерскі, хто прасоўвае напрамкі і гэтак далей.
"І канешне, там экспануюцца прыёмчыкі, тэхналогіі, каларыстыка, як змешваюцца тыя ці іншыя стылі. Трэба ўсе гэта запомніць, бо не паўсюль можна фатаграфаваць. Напрыклад, кітайцы – кампілятары капіпаса, і гэта уплывае на рынак, таму нельга здымаць, каб не страціць ідэю. На гэтай пляцовачцы заўсёды можна убачыць, што будзе патрабаваць кліент і што ему прапанаваць".
Выстава, якая будуецца на пляцоўцы Парыжа Maison & Objet(праводзіцца на пачатку года і ў восені) грунтуецца на аўтарстве, калі адзіны мастацкі аб’ект можа вырашыць ўсю прастору дома. Яна прапануе высокамастацкія рэчы: тэкстыль, кераміку, мэблю і гэтак далей. І мастакі, якія выстаўляюцца ў Парыжы спрабуюць супрацьпаставіць сябе падпісному дызайну.
Яны дэкларуюць асаблівасць,творчасць, унікальнасць, якая дадае эмацыйны пасыл. Часам з дапамогай этнічнасці. Як, напрыклад, стыль Бохо ці Вабісабі, дзе інтэр’ер вырашаецца за кошт прыродных аб’ектаў, якім больш за 500 гадоў, і, канешне, дадаецца вялізарны ўнёсак мастака.
Дызайнер сёння, як псіхатэрапеўт, яму патрэбна вывучыць твой стыль жыцця, ці любіш ты гасцей, дзе п’еш каву і куды пры гэтым любіш глядзець, з якога кубачка п’еш. І гэта тое асабістае, што дадае стрыжань ў жыцці
"Калі адчыняеш інстаграм, бачыш аднолькавыя рэчы, яны ўсе пабудаваны на адных прыёмах. Бачыш вельмі ясна: што такое папса, што такое папсовы інтэр’ер. Ён такі: на падлозе французская каса, скандынаўская мэбля, няма ніякіх колераў, лямпы майтоні, нейкія бонкі на латуневых шпільках. Усе будзе цалкам звычайнае, але так запатрабавана, таму што ты не адрозніваешся ад сваіх калег, сяброў, усе добра, але ж няма свайго твару, вобразу. Адсутнічае сігнацюра, асабістае аўтарства," – лічыць Ірына.
Сёняшні дызайн – гэта дэмакратычнасць, ён прапануе міксаваць стылістыку: напрыклад эрганамічны скандынаўскі дызайн і этнічны дызайн. Няма такого рэцэпту, як гэта ўсе павінна выглядаць і, наколькі гэта сучасна. Можа быць класічная мэбля і сучаснае святло, простая прадметная скульптура, напрыклад, з плеценага дрэва. Нешта брутальнае і сучасны жывапіс. Падлога можа быць з вініла, альбо наадварот, з каменя. У адной і той самай прасторы павінен быць тэхналагічны аспект і можа падацца, што ёсць спадчына, гэта калабарацыя мае неабсяжныя рамкі.
Можна спалучаць тое, што для цябе шаноўнае з сучаснымі рэчамі, калі стары фасад і новы ўклад, новае жыццё. Ёсць іранічныя прыклады, якія пакепліваюць да прагі чалавека да спажывання. Калі на кухні ў якасці высоўных шуфлядак пластыкавыя скрыні розных колераў, у адным месцы састаўлена колькасць прадметаў, якія ўвайшлі і уплываюць на наша жыццё.

Пераробленыя рэчы – зараз у трэндзе. Шмат чаго прапануюць з пераробленага: паліпрапілена, бавоўны, кардону, паперы, надаюць ім новае жыццё.
Дывановыя пакрыцці, посуд, вельмі шмат мэблі, тканіны – ўсё з пераробу. Але ж мастацкая ідэя танныя матэрыялы перарабляе аж да цяжкіх люксаў.
Натуральнасць, этнічнасць застаюцца мэйнстрымам, гэта ніколі не сыдзе. Гэта плынь, якую трэба выкарыстоўваць і яна мае назву: утульнасць. Дызайнеры вывучаюць культуры, творча перарабаляюць і атрымліваюцца выдатныя рэчы. У глыбіні душы мы засталіся паганцам, таму мы любім кераміку, натуральныя тканіны.
Каларыстыку вырашае тэмперамент таго, хто будзе там жыць. Няма ніякай формулы, якая падпарадкоўвала б дызайнерскія напрамкі. Сочная моцная графіка і каларыстыка ў інтэр’еры, каляровыя акцэнты… і больш стрыманая гама прысутнічаюць заўсёды.
“Я з недаверам ставілася да інтэр’ераў у мінімалістычным, хайтэкавым выглядзе, калі ўсе прама дасканала блішчыць, адсвечвае ані адной пылінкі сарынкі, ў люстэрка глядзіш, а ты ж трошачкі крывы і плечыкі, і прычосачка, як не стараешся, але ж недасканалы, не ўбудоўваешся ў моцную сістэму простых прамых ліній і ўсё. Але у такіх прасторах могуць жыць людзі з эксцэнтрычным складам. Альбо тэатральныя асобы. Ім непатрэбны асацыяцыі. Пустоты – гэта іх авансцэна, дзе можна дэклараваць сябе”, – кажа Ірына.
Таксама пахі, канешне ёсць модныя акцэнты, цэлы сусвет пахаў для кожнага памяшкання, але ж у хаце павінна пахнуць тым, што падабаецца.
Адукацыя прасторы – гэта напаўненне яе мастацтвам. Прапануюць цікавы позірк на ўстойлівыя вобразы
Так Эйфелевая вежа ператварылася ў лямпу, ружовая гарыла ў ліхтар, жырафы трымаюць жырандолі, купідончыкі страляюць гумкай. Мы загуляліся сёння ў сур’ёзныя, цяжкія рэчы, што ператвараюць жыццё ў вечная намаганне. І тут з’яўляюцца іранічныя, цікавыя, нейкія фантастычныя моманты.
Штукарства прапануе звярнуцца да іроніі, правакацыі, гульні, дае выспятка, напрыклад, расейскаму гламуру з яго прагай да цяжкага люксу. З’яўляюцца анёлкі з медалькамі, Венера са зброю, іранічныя, зафарбаваныя анімалістычныя фігуркі з фарцаны. Дызайнеры патролілі нават Бога, ён зрабіў чалавека, а мы будуем прастору. Відэльцы, апалонікі з гліны для кухні, рукі ногі, вочкі, шмат шкла і спалучэнняў.
Модна спаць ў кусціках, абкласціся далікатнымі натуральнымі падушкамі, абгарнуцца ў ільняную коўдрачку і глядзець на ліхтарыкі з нейкага афрыканскага сухавею. У трэндзе тактыльны досвед: глядзець на фактуры, счытваць, мацаць, перажыць тактыльна спалучэнне розных фактур.
У глыбіні душы мы засталіся паганцам, таму мы любім кераміку, натуральные тканіны. Шмат што цікавага ў гэтым напрамку. Рэчы, прадметы, што агортваюць твае жыццё – яны дадаюць абавязковы эмацыйны кампанент. Сучасны дызайн гуляе з гэтым кампанентам, як мэйнстрым сёння, далучае гумар і іронію. Гумар – гэта тое, што зараз вельмі актуальна.

Тэкст: Іна Максімчык, Крысціна Карабач Фота: Крысціны Карабач, з архіву Ірыны Процка на выставах у Мілане і Парыжу ў 2023-м годзе