Imgur

ТАТАРНІКАЎ Павел Юр’евіч (1971). Скончыў Беларусі каледж мастацтваў (1989) і аддзяленне графікі БДАМ (1995).Займаецца станковай графікай. Ілюстараннем кніг займаецца з 1989 г. Член БСМ (1997). Персанальныя выставы адбыліся ў Брэсце (2008, 2019), Мінску (2008, 2010, 2018, 2019), Гродна (2009, 2016), Гомелі (2014), Віцебску (2013, 2019), Нясвіжы (2018-2019). Удзельнічаў у міжнародных праектах: фестываль Lucca Comics and Games у г. Люка (Iталiя, 2015); “Дольна Вісла” у г. Гручна (2014, Польшча), “Эрэм III” у Вігры (2019, Польшча), “Беларціс” у Монтэ-Карла (2019, Манака) і інш. Супрацоўнічае з выдавецтвамі Беларусі, Расіі, Англіі, Італіі, Японіі, Тайваня. Уладальнік Гран-Пры конкурсу “Мастак і кніга” (2000), лаўрэат прэміі “Лепшы ілюстратар года” Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі” (2007, 2017). Двойчы ўдастоены ўзнагароды Міжнароднага біенале ілюстрацыі ў Браціславе ”Залаты яблык” (2001, 2009), таксама узнагароджаны “Залатым пяром Белграда” (1999 ). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2011), Залаты медаль конкурсу «Moonlight’2008” ЗША, Гран-Пры у намінацыі “Мастацкае афармленне кнігі” конкурса беларускай кнігі для дзяцей і юнацтва “Прэмія Цёткі’2017”, Прыз “Залаты Фаліянт” у намiнацыi “Лепшы ілюстратар года” Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі’2017”, Прыз “Залаты Фаліянт” у намiнацыi “Разам з кнігай мы расцём” Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі’2019”. Персанальныя выставы за 2019 - 2021 г.г.: “500 год. Мастацтва, кніга і мастацтва кнігі”, Нацыянальная бібліятэка Эстоніі, Талін, 2019. Выстаўка ілюстрацый П. Татарнікава “Айчына”, Арт-цэнтр VZAP, Віцебск 2019 г “Belartis. Танец, музыка, графіка” .), Фестываль беларускага мастацтва ў Манака, Монтэ-Карла, 2019
“Між намі. INTER NOS” , Палац мастацтваў, Мінск (май - чэрвень 2021 г.)

Telegram
Ⓒ MAM Grodno